Падчас доўгага блукання ў лесе ў пошуках зерня і зёлак, прыдатных да ежы, змораны міфалагічны фермер Шэнь-нун выпадкова атруціўся 72 разы. Але перш, чым атрута канчаткова загубіла яго, якісьці лісток трапіў яму ў рот. Ён пражаваў лісток і апрытомнеў, і вось як была вынайдзена гарбата. Ці, прынамсі, так кажа легенда. Гарбата на самой справе не вылечвае атручванне, але гісторыя Шэнь-нуна, міфічнага кітайскага вынаходцы сельскай гаспадаркі, падкрэслівае важнасць гарбаты для старажытнага Кітая. Археалагічныя сведчанні даводзяць, што ўпершыню яе вырошчвалі менавіта тут ужо 6000 гадоў таму, ці 1500 год да таго, як фараоны збудавалі Вялікія Піраміды Гізы. Тая зыходная кітайская расліна – гэта той жа самы від, што расце па ўсім свеце, хаця спачатку гарбату ўжывалі зусім інакш. Яе падавалі як страву з агародніны, ці варылі з кашай. Гарбата стала напоем толькі 1500 гадоў таму, калі людзі зразумелі, што спалучэнне гарачыні і вільгаці з зялёным лісцем можа стварыць багаты і разнастайны смак. Пасля соцен гадоў разнастайных спосабаў прыгатавання гарбаты, звычайна сталі награваць лісце, пакаваць у брыкеты, малоць у пудру, змешваць з гарачай вадой, і тым самым ствараць напой, які завецца муо ча, ці матча. Матча стала такой папулярнай, што ў Кітаі ўзнікла асобная чайная культура. Пра гарбату пісалі кнігі і вершы, яна стала любімым напоем імператараў, і крыніцай натхнення для мастакоў. Яны малявалі экстравагантныя карціны на гарбатнай пене, вельмі падобныя да сучасных малюнкаў на эспрэса ў кавярнях. У 9 стагоддзі падчас праўлення дынастыі Тан, японскі манах упершыню прывёз чайную расліну ў Японію. Паволі японцы распрацавалі свае ўласныя рытуалы вакол гарбаты, якія прывялі да стварэння японскай гарбатнай цырымоніі. У 14 стагоддзі, падчас кіравання дынастыі Мін, кітайскі імператар змяніў стандарт з прэсаваных брыкетаў на лісцевую гарбату. З таго часу Кітай па сённяшні дзень трымае манаполію на сусветныя чайныя дрэвы, а сам чай стаў адным з трох найважнейшых экспартных тавараў Кітая, поруч з керамікай і шоўкам. Гэта дало Кітаю вялікую долю ўлады і эканамічнага ўплыву, бо ўжыванне гарбаты распаўсюдзілася па ўсім свеце. Гэтае распаўсюджанне сур'ёзна пачалося ў пачатку 1600-х гадоў, калі галандскія купцы прывезлі гарбату ў Еўропу ў вялікай колькасці. Многія прыпісваюць заслугу папулярызацыі гарбаты сярод англійскай арыстакратыі каралеве Кацярыне Браганскай, партугальскай прынцэсе, калі яна выйшла замуж за Караля Карла ІІ у 1661 годзе. У той час Вялікабрытанія была ў разгары пашырэння свайго каланіяльнага ўплыву і станавілася новай дамінуючай сусветнай уладай. Разам з ростам Вялікабрытаніі расла зацікаўленасць гарбатай па ўсім свеце. Да 1700 года гарбату ў Еўропе прадавалі Ў 10 разоў даражэй за каву, а расліну ўсё яшчэ вырошчвалі толькі ў Кітаі. Гандаль чаем быў такі прыбытковы, што нават быў створаны самы хуткі карабель, кліпер, з-за жорсткай канкурэнцыі паміж заходнімі гандлёвымі кампаніямі. Усе спяшаліся першымі прывезці гарбату ў Еўропу, каб максімальна павялічыць прыбытак. Спачатку Брытанія плаціла за кітайскі чай срэбрам. Калі гэта апынулася занадта дорага, яны прапанавалі абменьваць яго на іншае рэчыва — опіум. Гэта выклікала праблемы са здароўем насельніцтва Кітая, таму што людзі заахвоціліся гэтым наркотыкам. Потым, у 1839 годзе Кітайскі чыноўнік загадаў сваім падначаленым знічтожыць буйнейшыя брытанскія партыі опіума ў знак супраціву Брытанскаму ўплыву над Кітаем. Гэта прывяло да Першай Опіумнай Вайны паміж дзвюма нацыямі. Бітвы ўздоўж усяго Кітайскага ўзбярэжжа працягваліся да 1842 года, пакуль павержаная дынастыя Цын не аддала порт Ганконга брытанцам, і не пачала зноў з імі гандляваць на нявыгадных умовах. Вайна паслабіла становішча Кітая ў свеце больш, чым на стагоддзе. Брытанская Ост-Індская кампанія таксама хацела мець магчымасць вырошчваць чай і кантраляваць рынак. Яны адправілі батаніка Роберта Форчэна, каб той скраў кітайскі чай у сакрэтнай аперацыі. Ён замаскіраваўся і адправіўся ў рызыкоўнае падарожжа праз кітайскія горныя чайныя рэгіёны, калі-нікалі перапраўляючы чайныя парасткі і вопытных працаўнікоў у Дарджылінг, Індыю. Адтуль расліна распаўсюджвалася далей, і чай хутка стаў прадуктам паўсядзённага спажывання. Сёння гарбата – гэта другі самы ўжывальны напой у свеце пасля вады. Ад салодкай турэцкай гарбаты да салёнай Тыбетскай – часуймы, існуе столькі спосабаў прыгатавання напою, колькі культур на свеце.
During a long day spent roaming the forest in search of edible grains and herbs, the weary divine farmer Shennong accidentally poisoned himself 72 times. But before the poisons could end his life, a leaf drifted into his mouth. He chewed on it and it revived him, and that is how we discovered tea. Or so an ancient legend goes at least. Tea doesn't actually cure poisonings, but the story of Shennong, the mythical Chinese inventor of agriculture, highlights tea's importance to ancient China. Archaeological evidence suggests tea was first cultivated there as early as 6,000 years ago, or 1,500 years before the pharaohs built the Great Pyramids of Giza. That original Chinese tea plant is the same type that's grown around the world today, yet it was originally consumed very differently. It was eaten as a vegetable or cooked with grain porridge. Tea only shifted from food to drink 1,500 years ago when people realized that a combination of heat and moisture could create a complex and varied taste out of the leafy green. After hundreds of years of variations to the preparation method, the standard became to heat tea, pack it into portable cakes, grind it into powder, mix with hot water, and create a beverage called muo cha, or matcha. Matcha became so popular that a distinct Chinese tea culture emerged. Tea was the subject of books and poetry, the favorite drink of emperors, and a medium for artists. They would draw extravagant pictures in the foam of the tea, very much like the espresso art you might see in coffee shops today. In the 9th century during the Tang Dynasty, a Japanese monk brought the first tea plant to Japan. The Japanese eventually developed their own unique rituals around tea, leading to the creation of the Japanese tea ceremony. And in the 14th century during the Ming Dynasty, the Chinese emperor shifted the standard from tea pressed into cakes to loose leaf tea. At that point, China still held a virtual monopoly on the world's tea trees, making tea one of three essential Chinese export goods, along with porcelain and silk. This gave China a great deal of power and economic influence as tea drinking spread around the world. That spread began in earnest around the early 1600s when Dutch traders brought tea to Europe in large quantities. Many credit Queen Catherine of Braganza, a Portuguese noble woman, for making tea popular with the English aristocracy when she married King Charles II in 1661. At the time, Great Britain was in the midst of expanding its colonial influence and becoming the new dominant world power. And as Great Britain grew, interest in tea spread around the world. By 1700, tea in Europe sold for ten times the price of coffee and the plant was still only grown in China. The tea trade was so lucrative that the world's fastest sailboat, the clipper ship, was born out of intense competition between Western trading companies. All were racing to bring their tea back to Europe first to maximize their profits. At first, Britain paid for all this Chinese tea with silver. When that proved too expensive, they suggested trading tea for another substance, opium. This triggered a public health problem within China as people became addicted to the drug. Then in 1839, a Chinese official ordered his men to destroy massive British shipments of opium as a statement against Britain's influence over China. This act triggered the First Opium War between the two nations. Fighting raged up and down the Chinese coast until 1842 when the defeated Qing Dynasty ceded the port of Hong Kong to the British and resumed trading on unfavorable terms. The war weakened China's global standing for over a century. The British East India company also wanted to be able to grow tea themselves and further control the market. So they commissioned botanist Robert Fortune to steal tea from China in a covert operation. He disguised himself and took a perilous journey through China's mountainous tea regions, eventually smuggling tea trees and experienced tea workers into Darjeeling, India. From there, the plant spread further still, helping drive tea's rapid growth as an everyday commodity. Today, tea is the second most consumed beverage in the world after water, and from sugary Turkish Rize tea, to salty Tibetan butter tea, there are almost as many ways of preparing the beverage as there are cultures on the globe.