Сэрвер-афіцыянт: Чаго пажадаеце? Кліент: Гмм, давайце паглядзім. Сэрвер: Прапаную падсмажаную памылку рэгістру, патрушаную найлепшымі карумпаванымі дадзенымі, хлябцы з двайковага коду, бутэрброды з аператыўнай, чыпсы-чарвякі Канфікер, да гэтага салаты са скрыпту з паліморфнай паліўкай, і падпечаны шашлык з кодаў. Кліент: Мне, калі ласка, бутэрброд з аператыўнай памяццю, а выпіць -- кілішак вашага найлепшага штрых-коду. Сэрвер: Што-небудзь на салодкае? У нас адметныя высочваючыя радкі дадзеных. Кліент: Дайце падборку радкоў-зомбі, калі-ласка. Сэрвер: Прынясу найхутчэй. Я хутка сэрвірую ваш заказ. (Воплескі) Мая Пэн: Я малюю з тае пары, як навучылася трымаць аловак у руцэ, і я малюю мульцікі-гарталаўкі ў нататніках з 3-х гадовага ўзросту. Тады ж я даведалася, хто такія аніматары. Па тэлебачанні паказвалі праграму пра прафесіі, якія большасць дзяцей не ведае. Калі я зразумела, што аніматары -- гэта тыя, што робяць мульцікі, якія я пасля гляджу на экране, я неадкладна сказала: "Я хочу стаць аніматаркай!" Я не ведаю, ці я ўслых гэта сказала, ці сама сабе, але гэта быў вялікі вырашальны момант майго жыцця. Выраб анімацыяў і мастацтва заўсёды былі маімі ўлюбёнымі справамі. Але зацікаўленасць кампутарнымі тэхналогіямі нарадзіла ідэю стварэння анімацыі "Златворныя стравы". ("Malicious Dishes", гл. пачатак) На маім кампутары быў вірус, я спрабавала ад яго пазбавіцца, і раптам я падумала, а што, калі ў вірусаў існуе свой маленькі свет у сярэдзіне кампутара? Можа там ёсць які шынок, дзе яны сустракаюцца каб разам павірусаваць? Такім чынам нарадзіліся "Златворныя стравы". Калі мне было 4-ы гады, тата паказаў мне, як разабраць кампутар на часткі і скласці яго нанова. Гэтак у мяне з'явілася цяга да кампутарных тэхналогіяў. Першую маю інтэрнэт-старонку я пабудавала на мове HTML, а зараз я вучу мовы JavaScript і Python. Я таксама распрацоўваю новую анімацыю, што завецца "Апыляльнікі". Яна пра пчол і іншых апыляльнікаў, што існуюць у наваколлі, і чаму яны карысныя. Калі б кветкі не апыляліся гэтымі апыляльнікамі, то ўсе стварэнні, што залежаць ад раслін, мы ўключна, памерлі б з голаду. Таму я вырашыла выкарыстаць гэтыя файныя стварэнні і зрабіць з іх каманду супер-герояў. (Воплескі) (Грумкаценне ног) (Музыка) (Рык) Апыляльнік: Абезлесвалус! Хто ж яшчэ! Трэба пазваць рэшту Апыляльнікаў! (Музыка) Дзякуй. (Воплескі) Усе мае анімацыі распачаліся з ідэй, але што такое ідэі? Ідэі могуць натхняць рухі. Ідэі -- гэта мажлівасці і новыя распрацоўкі. Дзякуючы ідэям насамрэч свет варочаецца наўкола. Калі б не ідэі, мы б не былі там, дзе знаходзімся зараз, не было б тэхналагічных ці медыцынскіх вынаходак, не было б мастацтва, культуры, нашага стылю жыцця. Калі мне было 8 гадоў, я ўзяла свае ідэі і адкрыла фірму "Ідэі Маі," а поруч з ім фонд "Ідэі Маі для планеты." (Смех) Я вырабляю экалагічную вопратку і аксэсуары. Мне зараз 13, і нягледзячы на тое, што я распачала з фірмай у 2008-ым, маё мастацкае развіццё распачалося нашмат раней. Вялікі ўплыў на мяне заўсёды аказвала мастацтва, і я хацела дапасаваць яго да ўсяго, што я раблю, ўключаючы сваю фірму. Знаходзячы кавалачкі рознае тканіны ў хаце, я думала сабе, з гэтага можна зрабіць шалік ці шапачку -- у мяне было столькі ідэяў апрацоўкі матэрыялу! Я заўважыла, што калі я апранала свае вырабы, мяне спынялі на вуліцы з пытаннем: "Як прыгожа. Дзе такое можна купіць?" Я сабе і падумала, што з гэтага можна зрабіць справу і адкрыць фірму. Таму што мне было толькі 8 год, асаблівых планаў развіцця фірмы ў мяне не было. Я толькі ведала, што хачу вырабляць прыгожыя рэчы. якія б не пагражалі асяроддзю, і што я хацела падзяліцца з тымі, каму менш за мяне пашэнціла ў жыцці. Мама навучыла мяне шыць, і я садзілася на прыступку за хатай і рабіла павязкі на галаву з лентаў, а на бірцы я пісала назву і цану для кожнага свайго вырабу. Я пачала ствараць больш вырабаў, такіх як шапачкі, шалікі і торбачкі. Хутка мае вырабы пачалі купляць па ўсім свеце. У мяне з'явіліся кліенты у Даніі, Італіі, Аўстраліі, Канадзе і іншых краінах. Зразумела ж, мне трэ было шмат што вывучыць пра кіраванне справамі, як, напрыклад, фірмовую назву і распродаж, як падтрымліваць адносіны з кліентамі і назіраць за тым, што прадаецца лепш ці горш. Хутка фірма пачала расці. А аднойчы, калі мне было 10 год, са мной звязаліся з часопіса "Forbes". (Смех) Яны хацелі напісаць пра мяне і маю фірму ў сваім атрыкуле. Шмат хто мяне пытае, чаму мае вырабы экалагічныя? З маленькага ўзросту я моцна цікавілася асяроддзем і стварэннямі, што ў ім жывуць. Мае бацькі рана навучылі мяне дзяліцца з тымі, каму менш пашэнціла, і з розумам і пашанай ставіцца да асяроддзя. Я даведалася, што фарбы для тканіны ці нават працэс вырабу рэчаў небяспечныя для людзей і планеты. Я пачала свае даследванні і даведалася, што нават пасля афарбоўкі існуе праблема для асяроддзя ў тым, што невядома, што рабіць з рэшткамі. З рэшткамі працэсу расцірання фарбаў ці з рэшткамі самое сухое фарбы. Гэтае забруджвае паветра, робячы яго таксічным для ўсіх і ўсяго, хто ім дыхае. Таму калі я пачала з фірмай, я ведала дзьве рэчы: ўсе мае вырабы павінны быць экалагічнымі, і што 10-20 адсоткаў майго заробку павінна ахвяравацца мясцовым і сусветным дабрачынным арганізацыям. (Воплескі) Я лічу сябе часткай новай хвалі прадпрымальнікаў, якія не толькі хочуць зарабіць грошы, але і спрыяць ўстойліваму развіццю свету. Я веру, што магу задаволіць маіх пакупнікоў, ашчадна ставячыся да мажлівасці будучых пакаленняў жыць больш экалагічна чыстае жыццё. Мы жывем у вялікім, разнастайным і прыгожым свеце, і ад гэтага мне яшчэ больш карціць абараніць яго. Пранесці тое, што здараецца ў свеце толькі праз галаву і думкі -- недастаткова. Усё трэба пранесці праз сэрца, таму што менавіта тады ствараецца ідэя арганізоўваць рухі. Менавіта тады мажлівасці і вынаходкі бачаць свет, гэтак ідэі робяцца рэальнасцю. Дзякуй, усім міра і шчасця. (Воплескі) Дзякуй. (Воплескі) Пэт Мітчэл: Вы кагадзе пачулі, як Мая размаўляла пра сваіх бацькоў, якія за спінай гэтае чароўнае жанчыны. Дзе яны? Калі ласка, спадар і спадарыня Пэн, можа вы... Вах. (Воплескі)
Server: May I help you, sir? Customer: Uh, let's see. Server: We have pan seared registry error sprinkled with the finest corrupted data, binary brioche, RAM sandwiches, Conficker fitters, and a scripting salad with or without polymorphic dressing, and a grilled coding kabob. Customer: I'd like a RAM sandwich and a glass of your finest Code 39. Server: Would you like any desserts, sir? Our special is tracking cookie. Customer: I'd like a batch of some zombie tracking cookies, thank you. Server: Coming right up, sir. Your food will be served shortly. (Applause) Maya Penn: I've been drawing ever since I could hold a crayon, and I've been making animated flip books since I was three years old. At that age, I also learned about what an animator was. There was a program on TV about jobs most kids don't know about. When I understood that an animator makes the cartoons I saw on TV, I immediately said, "That's what I want to be." I don't know if I said it mentally or out loud, but that was a greatly defining moment in my life. Animation and art has always been my first love. It was my love for technology that sparked the idea for "Malicious Dishes." There was a virus on my computer, and I was trying to get rid of it, and all of a sudden, I just thought, what if viruses have their own little world inside the computer? Maybe a restaurant where they meet up and do virusy things? And thus, "Malicious Dishes" was born. At four years old, my dad showed me how to take apart a computer and put it back together again. That started my love for technology. I built my first website myself in HTML, and I'm learning JavaScript and Python. I'm also working on an animated series called "The Pollinators." It's about bees and other pollinators in our environment and why they're so important. If plants aren't pollinated by the pollinators, then all creatures, including ourselves, that depend on these plants, would starve. So I decided to take these cool creatures and make a superhero team. (Applause) (Foot stomp) (Music) (Roar) Pollinator: Deforestsaurus! I should have known! I need to call on the rest of the Pollinators! (Music) Thank you. (Applause) All of my animations start with ideas, but what are ideas? Ideas can spark a movement. Ideas are opportunities and innovation. Ideas truly are what make the world go round. If it wasn't for ideas, we wouldn't be where we are now with technology, medicine, art, culture, and how we even live our lives. At eight years old, I took my ideas and started my own business called Maya's Ideas, and my nonprofit, Maya's Ideas for the Planet. (Laughter) And I make eco-friendly clothing and accessories. I'm 13 now, and although I started my business in 2008, my artistic journey started way before then. I was greatly influenced by art, and I wanted to incorporate it in everything I did, even my business. I would find different fabrics around the house, and say, "This could be a scarf or a hat," and I had all these ideas for designs. I noticed when I wore my creations, people would stop me and say, "Wow, that's really cute. Where can I get one?" And I thought, I can start my own business. Now I didn't have any business plans at only eight years old. I only knew I wanted to make pretty creations that were safe for the environment and I wanted to give back. My mom taught me how to sew, and on my back porch, I would sit and make little headbands out of ribbon, and I would write down the names and the price of each item. I started making more items like hats, scarves and bags. Soon, my items began selling all over the world, and I had customers in Denmark, Italy, Australia, Canada and more. Now, I had a lot to learn about my business, like branding and marketing, staying engaged with my customers, and seeing what sold the most and the least. Soon, my business really started to take off. Then one day, Forbes magazine contacted me when I was 10 years old. (Laughter) They wanted to feature me and my company in their article. Now a lot of people ask me, why is your business eco-friendly? I've had a passion for protecting the environment and its creatures since I was little. My parents taught me at an early age about giving back and being a good steward to the environment. I heard about how the dyes in some clothing or the process of even making the items was harmful to the people and the planet, so I started doing my own research, and I discovered that even after dyeing has being completed, there is a waste issue that gives a negative impact on the environment. For example, the grinding of materials, or the dumping of dried powder materials. These actions can pollute the air, making it toxic to anyone or anything that inhales it. So when I started my business, I knew two things: All of my items had to be eco-friendly, and 10 to 20 percent of the profits I made went to local and global charities and environmental organizations. (Applause) I feel I'm part of the new wave of entrepreneurs that not only seeks to have a successful business, but also a sustainable future. I feel that I can meet the needs of my customers without compromising the ability of future generations to live in a greener tomorrow. We live in a big, diverse and beautiful world, and that makes me even more passionate to save it. But it's never enough to just to get it through your heads about the things that are happening in our world. It takes to get it through your hearts, because when you get it through your heart, that is when movements are sparked. That is when opportunities and innovation are created, and that is why ideas come to life. Thank you, and peace and blessings. (Applause) Thank you. (Applause) Pat Mitchell: So, you heard Maya talk about the amazing parents who are behind this incredible woman. Where are they? Please, Mr. and Mrs. Penn. Would you just -- Ah! (Applause)