Еўрапейцы 15-га стагоддзя верылі, што напаткалі цудадзейнае зелле: лек ад эпілепсіі, кровазліцця, сінякоў, млоснасці і практычна ад любой іншай медыцынскай хваробы. Гэты карычневы парашок маглі дадаваць у напоі, ператвараць у бальзамы альбо есці неразведзеным. Лякарства называлася "муміа" і яго рабілі шляхам здрабнення муміфікаванай чалавечай плоці.
15th century Europeans believed they had hit upon a miracle cure: a remedy for epilepsy, hemorrhage, bruising, nausea, and virtually any other medical ailment. This brown powder could be mixed into drinks, made into salves or eaten straight up. It was known as mumia and made by grinding up mummified human flesh.
Слова «канібал» сыходзіць каранямі ў часы Хрыстафора Калумба; насамрэч, Калумб можа нават прыдумаў яго сам. Пасля выхаду на бераг вострава Гвадэлупа, першапачатковыя даклады Калумба каралеве Гішпаніі апісвалі карэнных жыхароў як прыязных і мірных, аднак ён згадваў чуткі пра групу пад назвай Карыбы, якая здзяйсняла гвалтоўныя набегі, а потым гатавала і з'ядала сваіх палонных. У адказ каралева Ізабэла дала дазвол на захоп і заняволенне кожнага, хто еў чалавечую плоць. Калі на востраве не атрымалася здабыць золата, якое шукаў Калумб, ён пачаў маркаваць усіх, хто супрацьстаяў яго рабаванням і выкраданням як "Карыбэ". Недзе па дарозе слова "Карыбэ" стала "Канібэ", а затым "Канібалам". Упершыню выкарыстанае каланізатарамі для дэгуманізацыі карэнных жыхароў, з тых часоў яно стала ўжывацца да любога, хто ясі чалавечую плоць. Такім чынам, тэрмін узнік дзякуючы дадзеным, якія не засноўваліся на важкіх доказах,
The word "cannibal" dates from the time of Christopher Columbus; in fact, Columbus may even have coined it himself. After coming ashore on the island of Guadaloupe, Columbus' initial reports back to the Queen of Spain described the indigenous people as friendly and peaceful— though he did mention rumors of a group called the Caribs, who made violent raids and then cooked and ate their prisoners. In response, Queen Isabella granted permission to capture and enslave anyone who ate human flesh. When the island failed to produce the gold Columbus was looking for, he began to label anyone who resisted his plundering and kidnapping as a Caribe. Somewhere along the way, the word "Carib" became "Canibe" and then "Cannibal." First used by colonizers to dehumanize indigenous people, it has since been applied to anyone who eats human flesh. So the term comes from an account that wasn't based on hard evidence,
але канібалізм сапраўды мае рэальную і значна больш складаную гісторыю. Ён прымаў розныя формы ‒ часам, як з "муміа" часткі чалавечага цела, якія лёгка пазнаць, не ўжываліся ў ежу. Прычыны канібалістычных абрадаў таксама былі разнастайныя. У розных народаў і перыядах часу ёсць пацверджанні канібалізму дзеля выжывання, калі людзі, якія перажывалі голад, аблогу або няўдалую экспедыцыю, вымушаны былі альбо есці целы загінуўшых, альбо памерці з голаду. Аднак сярод народнасцей таксама было даволі распаўсюджана нармалізаваць нейкую форму харчавання чалавечай плоццю і пры звычайных абставінах. З-за ілжывых дадзеных, як, напрыклад, калумбавых, цяжка сказаць, наколькі распаўсюджаны быў абрадавы канібалізм, але ёсць яшчэ некалькі прыкладаў агульнапрынятых людажэрскіх практык у народах, якія іх ужывалі. Узяць, напрыклад, медыцынскі канібалізм у Еўропе ў часы Калумба.
but cannibalism does have a real and much more complex history. It has taken diverse forms— sometimes, as with mumia, it doesn't involved recognizable parts of the human body. The reasons for cannibalistic practices have varied, too. Across cultures and time periods, there's evidence of survival cannibalism, when people living through a famine, siege or ill-fated expedition had to either eat the bodies of the dead or starve to death themselves. But it's also been quite common for cultures to normalize some form of eating human flesh under ordinary circumstances. Because of false accounts like Columbus's, it's difficult to say exactly how common cultural cannibalism has been— but there are still some examples of accepted cannibalistic practices from within the cultures practicing them. Take the medicinal cannibalism in Europe during Columbus's time.
Пачынаючы з 15-га стагоддзя, попыт на мумію павялічыўся. Спачатку скрадзеныя муміі з Егіпту забяспечвалі мумія-вар'яцтва, але неўзабаве попыт стаў завялікі, каб падтрымлівацца толькі егіпецкімі муміямі, і апартуністы пачалі скрадаць целы з еўрапейскіх могілак, каб ператвараць іх у муміа. Выкарыстанне муміа працягвалася сотні гадоў. Яно было ўнесена ў спіс "Мерк індэкс" - папулярную медыцынскую энцыклапедыю у 20 ст. Але дробленыя муміі былі далёка не адзіным лекам, зробленым з чалавечай плоці, і распаўсюджаным па ўсёй Еўропе. Кроў у вадкай або парашкападобнай форме выкарыстоўвалася для лячэння эпілепсіі, у той час як печань, жоўцевыя камяні, алей, дыстыляваны з чалавечых мазгоў, і здробненыя сэрцы былі папулярнымі медыцынскімі адварамі. У Кітаі
Starting in the 15th century, the demand for mumia increased. At first, stolen mummies from Egypt supplied the mumia craze, but soon the demand was too great to be sustained on Egyptian mummies alone, and opportunists stole bodies from European cemeteries to turn into mumia. Use of mumia continued for hundreds of years. It was listed in the Merck index, a popular medical encyclopedia, into the 20th century. And ground up mummies were far from the only remedy made from human flesh that was common throughout Europe. Blood, in either liquid or powdered form, was used to treat epilepsy, while human liver, gall stones, oil distilled from human brains, and pulverized hearts were popular medical concoctions. In China,
пісьмовыя запісы агульнапрынятага канібалізму налічваюць амаль 2000 гадоў. Адной асабліва распаўсюджанай формай канібалізму, мяркуючы па ўсім, быў сыноўні канібалізм, калі дарослыя сыны і дочкі ахвяроўвалі кавалачак уласнай плоці бацькам. Зазвычай ахвяра прапаноўвалася як апошняя адчайная спроба вылечыць хворага з бацькоў, і не была смяротнай для нашчадкаў ‒ звычайна яна ўключала плоць са сцягна ці, радзей, палец. Канібалістычныя пахавальныя абрады ‒ іншая форма сацыяльна прымальнага канібалізму.
the written record of socially accepted cannibalism goes back almost 2,000 years. One particularly common form of cannibalism appears to have been filial cannibalism, where adult sons and daughters would offer a piece of their own flesh to their parents. This was typically offered as a last-ditch attempt to cure a sick parent, and wasn't fatal to their offspring— it usually involved flesh from the thigh or, less often, a finger. Cannibalistic funerary rites are another form of culturally sanctioned cannibalism. Perhaps the best-known example came from the Fore people of New Guinea.
Магчыма, самы вядомы прыклад прыйшоў ад народнасці Фарэ з Новай Гвінеі. У сярэдзіне 20-га стагоддзя жыхары супольнасці па магчымасці загадзя паведамлялі пра свае пахавальныя перавагі, часам просячы членаў сям'і сабрацца пасля смерці, каб спажыць цела. На жаль, хоць гэтыя рытуалы і ўшаноўвалі памерлага, яны таксама распаўсюджвалі смяротнае захворванне, вядомае як куру, у супольнасці. Паміж выдуманымі гісторыямі, задакументаванымі абрадамі
Through the mid-20th century, members of the community would, if possible, make their funerary preferences known in advance, sometimes requesting that family members gather to consume the body after death. Tragically, though these rituals honored the deceased, they also spread a deadly disease known as kuru through the community. Between the fictionalized stories, verifiable practices,
і вялікімі прабеламі, якія ўсё яшчэ існуюць у нашых ведах, няма адзінай гісторыі канібалізму. Але мы ведаем, што людзі елі адно аднаго, добраахвотна згаджаліся быць з'едзенымі і абвінавачвалі іншых у паяданні людзей тысячагоддзямі.
and big gaps that still exist in our knowledge, there's no one history of cannibalism. But we do know that people have been eating each other, volunteering themselves to be eaten, and accusing others of eating people for millennia.